Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Віцебску намалявалі «Славянскі разбазар». ФОТА


Графіці «Славянскі разбазар» у Віцебску. Фота чытача

Каля філярмоніі на віцебскай плошчы Леніна 15 ліпеня зьявілася графіці з надпісам «Славянскі разбазар у Віцебску». Здымкі графіці даслаў Свабодзе чытач.

Слова «разбазарваць» значыць «растрачваць, марнаваць» — магчыма, гэта адсылка да дзяржаўнага фінансаваньня фэстывалю «Славянскі базар».

Поўны кошт сёлетняга фэстывалю не агучваўся. Вядома толькі, што зь бюджэту так званай «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі на яго выдаткавалі «каля 25 млн расейскіх рублёў» — гэта прыблізна 400 тысячаў даляраў. У 2015 годзе арганізатары сьцьвярджалі, што фэстываль каштаваў 3,6 млн даляраў, пры тым самаакупальнасьць фэсту складае каля 80%.

«Славянскі базар» праходзіць у Віцебску з 1992 году. Нягледзячы на назву, у ім удзельнічаюць і краіны, у якіх славяне не складаюць большасьць насельніцтва, як Літва, Кіргізстан, Кіпр, Мэксіка, Нідэрлянды, Румынія, Турэччына, Узбэкістан і іншыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG