Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк прамаўляе на мітынгу ў гонар перамогі пад Грунвальдам у 1990 годзе


Пазьняк прамаўляе на мітынгу ў гонар перамогі пад Грунвальдам у 1990 годзе
пачакайце
Embed

No media source currently available

0:00 0:05:54 0:00

Упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі пра Грунвальд публічна згадалі ў 1990-м. Тады ў менскім парку Янкі Купалы сабраліся сотні прыхільнікаў нацыянальнага адраджэнньня.

15 ліпеня — асаблівая дата беларускай гісторыі. У гэты дзень 1410 году аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы атрымала перамогу над крыжакамі Тэўтонскага ордэну ў бітве пад Грунвальдам.

Упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі пра Грунвальд публічна згадалі ў 1990-м. Тады ў менскім парку Янкі Купалы сабраліся сотні прыхільнікаў нацыянальнага адраджэнньня. Прамаўлялі палітык Зянон Пазьняк, гісторык Ігар Чарняўскі, пісьменьнік Кастусь Тарасаў, мастак Мікола Купава ды іншыя. Яны казалі пра значнасьць той перамогі і неабходнасьць ушанаваньня падзеі ў годным помніку.

Зрэшты, амаль праз 30 гадоў тыя пляны аказаліся нерэалізаваныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG