Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камень, варты помніка


Клёд Манэ, “Этрэта” (1883)

Беларускія камяні заўжды ратавалі людзей ад хваробаў і нягодаў, прыносілі ім удачу, дапамагалі адольваць цмокаў. Засьцерагалі і ад сьмерці. Казіны камень Ядвігоўскі ў Смаргонскім раёне выратаваў каралеву Бону ад ваўкоў. Расколаты камень у лесе паблізу Альбярціна (цяпер мікрараён Слоніма) уратаваў пана ад маланкі.

Але ці не найбольшы выратавальнік — сьвяты камень Дажджбог у вёсцы Крамянец Лагойскага раёну. Падчас Другой сусьветнай вайны ён уратаваў усіх жыхароў Крамянца. Каля яго ўсе жыхары вёскі сабраліся на Радаўніцу, і ў гэты час фашысты спалілі вёску. Мо і ў сьвеце няма гэтакага каменя, які б уратаваў усіх людзей цэлай вёскі. Камень, варты помніка. І сам — помнік.

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG