Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі задумалі забараніць у страўнях аднаразовы плястыкавы посуд


Ілюстрацыйнае фота, ©Shutterstock

Міністэрства гандлю запытала ў шэрагу ведамстваў і ў бізнэс-супольнасьці пра іхную пазыцыю наконт таго, каб перастаць выкарыстоўваць аднаразовы плястыкавы посуд у аб’ектах грамадзкага харчаваньня, піша Tut.by.

Таксама Мінгандлю просіць палічыць колькасьць аб’ектаў, якія выкарыстоўваюць плястыкавы посуд, і дасьледаваць, што перашкаджае карыстацца няплястыкавым. У Эўразьвязе і Канадзе падобныя забароны набудуць моц у 2021 годзе.

У лісьце міністэрства спасылаецца на даручэньне Савету Міністраў ад 4 ліпеня аб «неабходнасьці прапрацоўкі пытаньня» адмовы ад плястыкавага посуду ў аб’ектах грамадзкага харчаваньня.

Аляксандар Лукашэнка загадваў Саўміну таксама паэтапна зьнізіць выкарыстаньне поліэтыленавых пакункаў і замяніць іх на больш экалягічныя шкло і паперу — гэткі пункт быў у сакавіцкай дырэктыве аб сельскай гаспадарцы. Але Мінгандлю палічыла, што забараняць плястыкавыя пакеты ў крамах яшчэ рана.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG