Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь хоча павысіць тарыф на транспартаваньне расейскай нафты на 21,7%


Ілюстратыўнае фота

Гэта зьвязана з забруджваньнем расейскай нафты, якое выклікала прастой на беларускіх НПЗ і страты.

Павышэньне тарыфаў на транспартаваньне нафты на 21,7% з 1 жніўня 2019 года дасьць магчымасьць кампаніі «Гомельтранснафта» пакрыць выдаткі, якія ўзьніклі ў выніку форс-мажору на нафтаправодзе «Дружба», паведамляе Interfax.by. У красавіку на беларускія НПЗ паступіла брудная расейская нафта.

У лісьце ад 1 ліпеня на адрас «Транснефти», «Гомельтранснафта» просіць расейскую манаполію ўзгадніць рост тарыфаў.

«Гомельтранснафта» тлумачыць, што ў выніку пападаньня ў беларускую магістральную трубаправодную сыстэму некандыцыйнай расейскай нафты спынілася транспартаваньне сыравіны ў кірунку Адамава і на Броды.

«Да гэтага часу транспартаваньне ў кірунку на Адамава ажыцьцяўляецца часткова», — адзначаецца ў звароце.

«Такім чынам, у другім квартале 2019 году для „Гомельтранснафты“ наступілі непрадбачаныя і некантраляваныя абставіны, зьвязаныя са значным адхіленьнем ад заяўленых раней аб’ёмаў транспартаваньня нафты па беларускім участку, якія зрабілі істотны ўплыў на паказчыкі вытворча-фінансавай дзейнасьці», — гаворыцца ў лісьце.

Ад таго, што ў красавіку былі зьніжаныя пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў на экспарт, Беларусь панесла страты.

Апроч таго, «Ростехнадзор» знайшоў 250 парушэньня ў нафтавай галіне пасьля аварыі на нафтаправодзе «Дружба». Усе яны зьвязаныя з правіламі бясьпекі, але на сытуацыю з форс-мажорам на «Дружбе» гэта не паўплывала, паведамляюць у ведамстве.

Беларускі бок заявіў аб пастаўках забруджанай нафты з боку Расеі 19 красавіка, транзыт нафты ў Эўропу быў спынены 24 красавіка. Кандыцыйная нафта пачала паступаць у Беларусь 4 траўня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG