Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ангела Мэркель патлумачыла, што адбываецца зь яе здароўем і як яна лечыцца


За апошні месяц тройчы заўважалі, што на публічных сустрэчах Ангелу Мэркель крыху трасе. Паводле яе, гэта зьвязана з абязводжваньнем арганізму.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель патлумачыла, што адбываецца зь яе здароўем. Праблемы, якія заўважылі на публічных сустрэчах, яна зьвязвае з абязводжваньнем.

Мэркель дадала, што лепш сябе адчувае, папіўшы вады.

Мэркель заявіла, што пасьля першага выпадку, калі яе трэсла на публіцы (на сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім 18 чэрвеня), яна «працуе над тым, што здарылася».

«Відавочна, што гэты працэс яшчэ ня скончыўся, але ёсьць прагрэс. Але я адчуваю сябе вельмі добра, і вам ня трэба турбавацца. Думаю, як гэта адбылося аднойчы, так і зьнікне ў пэўны дзень», — сказала Мэркель.

64-гадовая канцлерка Нямеччыны, якая займае пасаду з 2005 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG