Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ангела Мэркэль пакіне пасаду кіраўніка партыі ХДС


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль пакіне пасаду кіраўніка партыі «Хрысьціянска-дэмакратычны саюз Нямеччыны» (ХДС). Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg і тэлеканал Welt са спасылкай на крыніцы.

Пра сваю гатоўнасьць пайсьці ў адстаўку Мэркэль заявіла ў панядзелак, 29 кастрычніка, на пасяджэньні прэзыдыума партыі ў Бэрліне, якую яна ўзначальвае.

Паводле інфармацыі Welt, прычынай такога рашэньня стала няўдалае выступленьне ХДС на зямельных (рэгіянальных) выбарах. У нядзелю на выбарах у ляндтаг фэдэральнай зямлі Гэсэн ХДС набраў 27 % галасоў, страціўшы больш за 11 % у параўнаньні з папярэднімі выбарамі.

Меркель узначальвала партыю з 2000 году. Нягледзячы на адстаўку з кіраўніка паста ХДС, яна плянуе застацца канцлерам Нямеччыны, паведамляе нямецкае агенцтва DPA.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG