Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дома


Пітэр Брэйгель Старэйшы, «Падзеньне Ікара» (1588)

Бывае, хочацца сядзець дома. І ты дома. І ты стаіш каля вакна і глядзіш на двор. А ў небе плывуць аблокі. І кожнае на нешта падобнае. І ты забываесься, што ты дома. Ты сярод аблокаў. Ты ідзеш па аблоках і не глядзіш на зямлю, бо баісься ўпасьці. Ты заўсёды баяўся ўпасьці. І таму ніколі ня лез на самую верхатуру, куды лезьлі іншыя. І ты ніколі не палезеш вышэй за іншых, хоць і памятаеш бацькава: «Ня бойся! Лезь вышэй! У неба не паляціш! На зямлю ўпадзеш!».

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG