Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра перамовы з Пуціным: Няма чаго абмяркоўваць на сёньняшні дзень


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка размаўляюць у Менску 30 чэрвеня 2019 году

Такую заяву Аляксандр Лукашэнка зрабіў 9 ліпеня ў Менску на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі Грыгорыем Рапотам, паведамляе агенцтва БелаПАН.

Лукашэнка выказаўся пра перамовы аб інтэграцыі наступным чынам:

«Ужо было так шмат перамоў, і сёньня ёсьць справаздачы для мяне. Адны абяцаньні. Перамоўная група сутыкнулася зь нейкім пытаньнем — урад Расеі абяцае даць, у тым ліку прэм’ер-міністар Мядзьведзеў, усе каманды, каб вырашыць праблемы ў комплексе. Таму што была вызначаныя тактыка перамоваў: яны абяцалі — забылі, другі раз абяцалі — забылі, гэта значыць, ёсьць незразумелае тармажэньне гэтых працэсаў».

Агенцтва таксама цытуе такія словы кіраўніка Беларусі:

«Заўтра мы сустрэнемся з прэзыдэнтам Пуціным у Санкт-Пецярбургу і абмяркуем вынікі гэтых перамоваў, але абмяркоўваць няма чаго, таму я хацеў бы папрасіць вас узяць пад кантроль і ініцыяваць, паставіць жорсткае пытаньне да расейскага боку, пра тое, што мы павінныя выйсьці літаральна празь некалькі дзён на пэўныя вынікі, каб мы маглі распрацаваць парадак дня і абмеркаваць гэтыя пытаньні з прэзыдэнтам Пуціным 17-18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу. Проста сустрэцца і пасядзець адзін перад адным, ні пра што не гаворачы — напэўна, гэты час ужо сышоў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG