Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны адмяніў вайсковы парад у Дзень незалежнасьці


Уладзімір Зяленскі наведвае караблі, якія бралі ўдзел у сумесных з NATO марскіх вучэньнях Sea Breeze, Адэса, 7 ліпеня 2019
Уладзімір Зяленскі наведвае караблі, якія бралі ўдзел у сумесных з NATO марскіх вучэньнях Sea Breeze, Адэса, 7 ліпеня 2019

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адмяніў вайсковы парад у Дзень незалежнасьці 24 жніўня. Зэканомленыя сродкі будуць выдавацца вайскоўцам у выглядзе ўзнагарод.

Пра гэта ўкраінскі лідэр паведаміў у відэазвароце ў Facebook.

«Звычайна вайсковы парад адбываецца 24 жніўня. Такі пышны і, безумоўна, нятанны. Гэтыя грошы лепш даць нашым героям, і мы вырашылі выдаткаваць 300 мільёнаў грыўняў (у эквіваленце прыкладна 24 мільёны рублёў — РС) на прэміі ўсім нашым вайскоўцам», — сказаў Зеленскі.

«Гэта салдаты тэрміновай службы, гэта кадэты, сяржанты, афіцэры — усе. І, вядома ж, вайскоўцы, якія праводзяць апэрацыю ў зоне аб’яднаных сіл», — растлумачыў украінскі прэзыдэнт.

У той жа час Зяленскі паабяцаў, што сьвяткаваньне Дня незалежнасьці ўсё роўна будзе, але ў «новым фармаце».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG