Анімацыйны дызайнэр з Масквы Аляксей Сямёнаў зрабіў пародыю на застаўку вядомага амэрыканскага мультсэрыялу «Сымпсаны». Ён зьмясціў пэрсанажаў у расейскія рэаліі. Мастак апублікаваў відэа на сваім Youtube-канале Lazy Square.
Відэаролік выкананы ў шэрых танах. Барт — наркаман, Лізу забірае зь пераходу паліцыя, Гамэр працуе ахоўнікам і крадзе, Мардж лаецца з касіркай у краме. Дома Гамэр і Мардж б’юцца на вачах у маленькай Мэгі.
У мультыплікацыйным сэрыле «Сымпсаны» сатырычна паказана жыцьцё амэрыканскай сям’і і яе атачэньня. У застаўцы шоу звычайна паказваюць шлях кожнага зь сямейнікаў дадому і іх сустрэчу на канапе перад тэлевізарам. Шоў запусьцілі ў 1989 годзе. У 2018 годзе завяршыўся 30-ы сэзон мультсэрыялу.