7 ліпеня ў музэі-лецішчы Васіля Быкава пакажуць адрэстаўраваныя і невядомыя дагэтуль шырокай грамадзкасьці хатнія кінахронікі, на якіх быў зьняты Васіль Быкаў зь сябрамі.
Здымкі рабіў сын кампазытара Яўгена Глебава Радзівон на 8-мілімэтровую кінакамэру.
Імпрэза прымеркаваная да 95-годзьдзя з дня нараджэньня Васіля Быкава і 90-годзьдзя з дня нараджэньня кампазытара Яўгена Глебава.
Акурат 7 ліпеня 52 гады таму зьявіўся балет «Альпійская баляда» на музыку Яўгена Глебава.
Ганаровым госьцем імпрэзы будзе ўдава кампазытара Ларыса Глебава.
Выступіць таксама музыка Раман Абрамчук.
Пачатак а 16-й, уваход вольны.
Музэй-лецішча Быкава месьціцца на 6-й Дачнай вуліцы, 62 у Ждановічах-6. Да найбліжэйшага прыпынку прыгараднага транспарту — «Рэспубліканскі інтэрнат вэтэранаў вайны і працы» — паўтара кілямэтры.