Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяр паводкі ў Іркуцкай вобласьці вырасла да 20


Разбураны дом з пасёлку Тулун ў Іркуцкай вобласьці, 2 лiпеня 2019 году
Разбураны дом з пасёлку Тулун ў Іркуцкай вобласьці, 2 лiпеня 2019 году

Колькасьць загінулых у выніку паводак у Іркуцкай вобласьці вырасла да 20. Пра гэта агенцтву ТАСС паведамілі ў штабе МНС па ліквідацыі наступстваў паводкі ў рэгіёне.

У якой мясцовасьці былі выяўленыя ахвяры, не ўдакладняецца. Напярэдадні выратавальныя службы паведамлялі пра 18 загінулых і 13 зьніклых бязь вестак. Пры гэтым пазьней стала вядома, што пяцярых зь іх удалося знайсьці жывымі. Ня менш за 13 з ахвяраў — жыхары мястэчка Тулун, у якім стыхія змыла з падмуркаў вялікую колькасьць дамоў. Паводле дадзеных мясцовых службаў, у сувязі з паводкай па ўсёй вобласьці шпіталізавана больш за 200 чалавек.

У раёнах, дзе адбылася паводка, працягвае дзейнічаць рэжым надзвычайнай сытуацыі. Затопленымі застаюцца больш за 3 тысячы жылых дамоў у каля 30 населеных пунктах, паведамілі ў МНС. Паведамляецца аб зьніжэньні ўзроўню вады ў некаторых зь іх.

Паводка ў Іркуцкай вобласьці пачалася на мінулым тыдні з прычыны праліўных дажджоў. Зь берагоў выйшлі пяць буйных рэк — левыя прытокі Ангары. Спэцыялісты Іркуцкага дзяржаўнага унівэрсытэту заявілі, што прычынай паводкі сталі атмасфэрныя анамаліі і глябальная зьмена клімату.

У рэгіянальным урадзе адзначылі, што колькасьць загінулых можа яшчэ павялічыцца, бо цяпер ідзе разбор разбураных дамоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG