Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч з паплечнікамі ўсклалі кветкі на магілу савецкіх салдатаў у Менску. Нікога не затрымалі


Мікола Статкевіч і ягоныя паплечнікі на акцыі ўскладаньня кветак савецкім салдатам у Менску
Мікола Статкевіч і ягоныя паплечнікі на акцыі ўскладаньня кветак савецкім салдатам у Менску

«Беларускі нацыянальны кангрэс» Міколы Статкевіча заклікаў 3 ліпеня ўскласьці кветкі да магілаў воінаў, якія змагаліся супраць нацызму. Летась усіх удзельнікаў аналягічнай «Акцыі вызваленьня і салідарнасьці»​ затрымалі. Цяпер абышлося без «хапуну».

Статкевіч заклікаў на ўскладаньне кветак на магілы савецкіх салдатаў на бульвары Талбухіна ў Менску, каб «не дазволіць прыхільніку Гітлера забраць у нас Сьвята вызваленьня». Зь ім на бульвар Талбухіна прыйшлі каля 20 чалавек.

22 чэрвеня актывісты БНК пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй у фан-зоне Эўрагульняў. Трох чалавек затрымалі, завезьлі за горад і выпусьцілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG