Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч заклікаў адзначыць 3 ліпеня з кветкамі. Як і год таму


Затрыманьні падчас «Акцыі вызваленьня і салідарнасьці» ў Менску 3 ліпеня 2018
Затрыманьні падчас «Акцыі вызваленьня і салідарнасьці» ў Менску 3 ліпеня 2018

Беларускі нацыянальны кангрэс заклікаў 3 ліпеня ўскласьці кветкі да магілаў воінаў, якія змагаліся супраць нацызму.

У адмысловай заяве афіцыйна не зарэгістраваная арганізацыя віншуе грамадзянаў краіны са сьвятам вызваленьня.

«3 ліпеня 1944 году Савецкая армія вызваліла Менск ад гітлераўцаў. Дзесяцігодзьдзямі наш народ адзначаў гэтую дату як сьвята вызваленьня ўсёй Беларусі ад гітлераўскай акупацыі. Як дзень, калі завяршыліся 3 гады няспыннага жаху, забойстваў, гвалту і рабаўніцтва, пад пагрозай якіх пастаянна знаходзіўся кожны мірны жыхар нашай зямлі», — гаворыцца ў заяве БНК.

Лідэр БНК Мікалай Статкевіч напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што плянуе ўскласьці кветкі да магілы савецкіх воінаў на вуліцы Талбухіна ў Менску.

3 ліпеня на дзяржаўным узроўні адзначаецца Дзень Незалежнасьці.

Летась 3 ліпеня перад акцыяй БНК на вуліцы Талбухіна праваахоўнікі затрымалі больш за 20 чалавек. Статкевіча, які заклікаў на акцыю, затрымалі каля ягонага дому.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG