Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колер


Прыйшла жанчына і агучыла ўнівэрсальнае жаданьне па афарбоўцы валасоў усіх жанчын на плянэце:

«Я хачу такі колер, каб выглядаў натуральным, пшанічным, але каб ня жоўтым і ня цёплым, толькі халодным, бэжавым, але ня вельмі халодным, як шэры ці матавы, хутчэй зьлёгку фіялетавы, такі, можа быць, жамчужны, зь пералівамі меднага, падобнага на мядовае адценьне, і каб валасы былі афарбаваныя з зацямненьнем кораня пад арэхавы колер, з шэрым тонам, такім шэрым, як яго называюць яшчэ, вільготны асфальт, але каб корань добра гарманіраваў з даўжынёй, дадайце, калі ласка, сьветлых пасмачак, такіх белых, як сьмятана».

Я ня стаў спрачацца, зрабіў усё як мага лепей.

Сяргей Календа

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG