Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РПЦ прапанавала замацаваць за эмбрыёнам права на жыцьцё


Расейская праваслаўная царква (РПЦ) прапанавала замацаваць за эмбрыёнам права на жыцьцё і прыраўняць аборт на любым тэрміне цяжарнасьці да забойства. Праект дакумэнту «Аб недатыкальнасьці жыцьця з моманту зачацьця» апублікаваны на сайтах РПЦ, а таксама накіраваны ў эпархіі «для атрыманьня водгукаў».

«Ненароджанае дзіця зьяўляецца асобай, якая створана паводле вобразу Божага і мае права на жыцьцё.... Эмбрыён зьяўляецца чалавекам. У сувязі з гэтым яму належыць шэраг правоў, якія неабходна адстойваць: права на чалавечую ідэнтычнасьць, права на жыцьцё, права на разьвіцьцё», — гаворыцца ў дакумэнце.

Царква таксама заклікае дзяржаву гарантаваць права мэдработнікаў на адмову рабіць аборт зь меркаваньняў «хрысьціянскага сумленьня».

Часткай Расейскай праваслаўнай царквы зьяўляецца і Беларуская праваслаўная царква. Беларускі экзархат належыць да Маскоўскага патрыярхату.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG