Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп сустрэнецца з Пуціным у канцы тыдня ў Осацы


Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін у Буэнас-Айрэсе, дзе ў летась адбыўся саміт "Вялікай дваццаткі". 30 лістапада 2018 году.
Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін у Буэнас-Айрэсе, дзе ў летась адбыўся саміт "Вялікай дваццаткі". 30 лістапада 2018 году.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным пазьней на гэтым тыдні ў японскім горадзе Осака, дзе адбудзецца саміт «Вялікай дваццаткі».

Сустрэча з Пуціным стане адной з сэрыі асабістых сустрэч Трампа з некалькімі замежнымі лідэрамі, паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі ЗША.

Трамп правядзе перамовы, у прыватнасьці, са старшынём КНР, спадчынным прынцам Савудаўскай Арабіі, прэзыдэнтам Турэччыны. Дакладныя даты і час пакуль не паведамляюцца, бо графік Дональда Трампа яшчэ не сфарміраваны канчаткова.

«Адносіны паміж ЗША і Расеяй па ўсіх мерках знаходзяцца ў дрэнным стане, і адміністрацыя праводзіць адносна жорсткую палітыку ў дачыненьні да Расеі, хоць прэзыдэнцкую рыторыку такой назваць нельга», — заявіў агенцтву Associated Press кіраўнік Рады міжнародных адносінаў ЗША Рычард Гаас. Ён дадаў, што для посьпеху сустрэчы ў Осацы «нічога не падрыхтавана».

На мінулым тыдні Пуцін прызнаў, што шкода ад санкцый ЗША і ЭЗ склала каля 50 мільярдаў даляраў з 2014 году. Гэта аслабіла пазыцыі Пуціна і паменшыла яго надзеі на дасягненьне нейкай вялікай зьдзелкі, якая ўмацавала б уплыў Расеі ў сьвеце, адзначае «Голас Амэрыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG