Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі прапанавалі арганізаваць бясплатныя аўтобусы для расейцаў з аэрапортаў Баку і Ерэвану


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кіраўнік асацыяцыі гасьцініц і рэстаратараў Грузіі Шалва Алавердашвілі зьвярнуўся ў Міністэрства эканомікі Грузіі з прапановай арганізаваць для расейскіх турыстаў бясплатныя аўтобусы з аэрапортаў:

Баку (Азэрбайджан),
Ерэвану (Армэнія),
Трабзону (Турэччына).

Алавердашвілі прапанаваў таксама арганізаваць дадатковыя чартэры ў Грузію зь іншых краін, у прыватнасьці, з краінаў Балтыі, Украіны і Казахстану.

21 чэрвеня пасьля масавых пратэстаў у Тбілісі прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін часова забараніў расейскім авіякампаніям палёты ў Грузію.

Шматтысячныя пратэсты ў Грузіі пачаліся пасьля таго, як дэпутат расейскай Дзяржаўнай думы Сяргей Гаўрылаў адкрыў сэсію Міжпарлямэнцкай асамблеі праваслаўя, якая праходзіць у Тбілісі, седзячы ў крэсьле сьпікера парлямэнту Грузіі. Гэта выклікала незадаволенасьць прысутных дэпутатаў. Яны блякавалі трыбуну, не дазволіўшы расейскай дэлегацыі вярнуцца ў залю пасяджэньняў. Расейская дэлегацыя пакінула будынак у суправаджэньні аховы. Пасьля гэтага некалькі тысяч чалавек прыйшлі да будынка парлямэнту ў знак пратэсту.

Пасьля сутыкненьняў паліцыя ўжыла для разгону гумовыя кулі, сьлезацечны газ і вадамёты. У ноч на 21 чэрвеня разгон мітынгу завяршыўся затрыманьнем 305 чалавек, падчас беспарадкаў пацярпелі ня менш за 240 чалавек, 80 зь іх — паліцыянты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG