Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт выявіў глыбінныя праблемы ў лідзкай спартовай школе, дзе памёр падлетак


Партрэт памерлага навучэнца спартовай школы ў Лідзе Андрэя Дараховіча ў доме бацькоў
Партрэт памерлага навучэнца спартовай школы ў Лідзе Андрэя Дараховіча ў доме бацькоў

Падчас нарады з удзелам старшыні Сьледчага камітэта Івана Наскевіча прадстаўленыя вынікі расьсьледаваньня крымінальнай справы, пачатай пасьля сьмерці навучэнца Лідзкага філіяла Гарадзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзэрву.

16-гадоваму хлопцу былі нанесена цяжкае цялеснае пашкоджаньне.

Старшыня Сьледчага камітэта сказаў, што трагедыя ў Лідзе «не зьяўляецца прыватным выпадкам», паведамляецца на сайце СК.

Праблемы ў дзейнасьці вучылішча маюць «сыстэмны характар».

Паводле Івана Наскевіча, за апошнія гады выхаванцаў абвінавачвалі ў шэрагу злачынстваў, што стала вынікам «бескантрольнасьці за імі з боку трэнэраў, выкладчыкаў, выхавальнікаў і службовых асоб абласнога ўзроўню, якія закліканы каардынаваць і кантраляваць адукацыйны і выхаваўчы працэс».

Глыбіня праблем у сыстэме навучаньня і падрыхтоўкі спартоўцаў прымусіла актуалізаваць гэтую тэму на ўзроўні кіраўніцтва аблвыканкаму.

Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімер Краўцоў і памочнік прэзыдэнта — інспэктар па Гарадзенскай вобласьці Іван Лаўрыновіч сказалі, што ў аснове ўсіх выкрытых праблем ляжаць «сыстэмныя пралікі ў падборы і расстаноўцы кадраў».

Як паведамляла раней прэс-служба Міністэрства спорту і турызму, у Лідзе, у філіяле Горадзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзэрву, 1 красавіка памёр навучэнец 10-й клясы аддзяленьня цяжкай атлетыкі Андрэй Дараховіч. Хлопцу стала кепска пасьля плянавай трэніроўкі. Выклікалі «хуткую», аднак выратаваць яго не ўдалося. Па факце сьмерці праводзілася сьледзтва.

Падлеткі, якія былі на трэніроўцы, расказалі бацькам памерлага хлопца, што ў распранальні старэйшы хлопец Руслан С. моцна ўдарыў Андрэя ў грудзі (па ягоных словах, «прабіў фанэру»). Андрэй адразу страціў прытомнасьць, упаў, ротам пайшла кроў. Бацькі загінулага лічаць гэта праявай дзедаўшчыны ў спорце.

Кіраўніцтва спартовай вучэльні ў Лідзе спачатку казала бацькам падлетка, што яму стала кепска на аўтобусным прыпынку.

У сьнежні 2018 году быў звольнены кіраўнік Горадзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзэрву. Паводле Генпракуратуры, у вучэльні выявілі парушэньні заканадаўства, якія ўшчамляюць правы і законныя інтарэсы навучэнцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG