Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран заявіў пра зьбіты амэрыканскі бесьпілётнік

абноўлена

Бесьпілётнік RQ-4 Global Hawk.
Бесьпілётнік RQ-4 Global Hawk.

Іран сьцьвярджае, што зьбіў амэрыканскі бесьпілётнік. Пра гэта заявіў корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі. Па іх словах, робат быў зьбіты над паўднёвай правінцыяй Хармазган.

Бесьпілётнік-шпіён нібыта ўварваўся ў паветраную прастору Ірану. Дзяржаўнае інфармагенцтва краіны называе тып апарату — RQ-4 Global Hawk. Але, як заявіў прадстаўнік арміі ЗША, амэрыканскай тэхнікі на названай тэрыторыі не было, у тым ліку бесьпілётных лятальных апаратаў.

Але затым АP і Reuters паведамілі са спасылкай на крыніцы ў Пэнтагоне, што амэрыканскі робат быў зьбіты, але ён знаходзіўся ў міжнародным паветранай прасторы. Прадстаўнік амэрыканскіх вайскоўцаў паведаміў Reuters, што зьбіты робат належаў ВМФ ЗША.

Заява Ірану зьявілася на фоне крайняй напружанасьці ў стасунках паміж дзьвюма краінамі. ЗША абвінавачваюць Тэгеран у нападах на нафтавыя танкеры ў аманскай затоцы і іншых варожых дзеяньнях. Экспэрты кажуць аб рызыцы ваеннага канфлікту. ЗША ўжо прынялі рашэньне накіраваць у рэгіён яшчэ тысячу вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG