Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выконваць свае абавязкі». Чаго патрабуюць расейцы ад Пуціна напярэдадні «прамой лініі»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 20 чэрвеня праводзіць чарговую «прамую лінію», падчас якой адказвае на дасланыя загадзя і зададзеныя ў эфіры пытаньні.

Напярэдадні журналісты Настоящего времени папрасілі жыхароў Архангельскай вобласьці, Екацерынбургу, Казані і Масквы расказаць, пра што б яны спыталі кіраўніка Расеі.

Гэта 17-я «прамая лінія» для Ўладзіміра Пуціна. 12 разоў ён удзельнічаў у падобных праграмах як кіраўнік дзяржавы і чатыры разы як старшыня ўраду.

Па дадзеных арганізатараў мерапрыемства, за дзень да трансьляцыі паступіла больш за мільён пытаньняў. Летась да гэтага часу было ўжо больш за два з паловай мільёны зваротаў. У Крамлі розьніцу патлумачылі гарачым надвор’ем.

Больш за ўсё пытаньняў тычацца ЖКГ, малога і сярэдняга бізнэсу, адукацыі, а таксама праблемаў з экалёгіяй і забесьпячэньнем льготнымі лекамі. Некалькі зваротаў запісалі ашуканыя дольнікі.

Сачыць за эфірам, паводле апытаньня Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі, плянуюць 75 адсоткаў расейцаў.

17 чэрвеня цэнтар апублікаваў штотыднёвы рэйтынг даверу расейскім палітыкам, згодна зь якім рэйтынг Уладзіміра Пуціна зьнізіўся, нягледзячы на новую мэтодыку правядзеньня апытаньня. Аб недаверы прэзыдэнту Расеі заявіў кожны чацьвёрты ўдзельнік апытаньня. Прэс-сакратар прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што няправільна судзіць пра рэйтынг Пуціна на падставе дадзеных за тыдзень ці месяц.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG