Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэкляма ў Вялікай Брытаніі абнавіла стандарты: больш ніякіх гендэрных стэрэатыпаў


Натаніэл Бэйкан «Кухарка з натурмортам гародніны і садавіны» (1620-25)

У Вялікай Брытаніі ўступіла у сілу забарона на выкарыстаньне нэгатыўных гендэрных стэрэатыпаў у рэкляме, піша BBC. Скаргі будуць разглядацца Ўпраўленьнем стандартаў рэклямы.​

Цяпер у роліках нельга паказваць сюжэты, дзе сьцьвярджаецца, што месца жанчыны выключна на кухні, а мужчыны — у гаражы і г. д.

Ініцыятары новых правілаў тлумачаць, што калі ў рэкляме жанчына гатуе вячэру — гэта нармальна. Але калі маецца на ўвазе, што толькі жанчыны і павінны гатаваць — гэта нэгатыўны гендэрны стэрэатып. Яны падкрэсьліваюць, што забарона распаўсюджваецца толькі на тыя сюжэты, якія зьвязваюць пэўныя заняткі або чалавечыя якасьці з полам.

Брытанскім рэклямным кампаніям далі паўгоду, каб перагледзець падыход да працы. Аўтары паправак кажуць, што прадстаўнікі рэклямнай галіны адрэагавалі станоўча.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG