Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Недзяржаўныя назіральнікі заявілі пра фальсыфікацыі на выбарах прэзыдэнта Казахстану. ВІДЭА


Касым-Жамарт Такаеў, абвешчаны пераможцам выбараў
Касым-Жамарт Такаеў, абвешчаны пераможцам выбараў

Назіральнікі казахстанскага грамадзкага аб’яднаньня «Кааліцыя па пытаньнях абароны правоў зьняволеных» 14 чэрвеня заявілі, што маюць «дакумэнтальныя пацьверджаньні» таго, што вынікі галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Казахстану былі сфальшаваныя. Яны таксама паведамілі, што арганізатары выбараў перашкаджалі назіральнікам і парушалі законы.

Выбары прэзыдэнта Казахстана прайшлі 9 чэрвеня. Паводле афіцыйных дадзеных, на іх больш за 70% галасоў выбаршчыкаў атрымаў кандыдат ад кіруючай партыі Касым-Жамарт Такаеў.

Раней аб «парушэньні фундамэнтальных свабод» на выбарах 9 чэрвеня заявілі замежныя назіральнікі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Яны асабліва падкрэсьлілі, што на іх «сумленны падлік галасоў не гарантаваны». Аб парушэньнях казалі і асобныя назіральнікі, якія працавалі на выбарчых участках 9 чэрвеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG