Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод правых папулістаў у Эўрапарлямэнце большасьць — італьянцы і французы


Матэа Сальвіні і Марын Ле Пэн
Матэа Сальвіні і Марын Ле Пэн

У Эўрапейскім парлямэнце сфарміравана фракцыя правых папулістаў-эўраскептыкаў. У яе ўвайшлі 73 дэпутата. Такім чынам, новая група стане пятай паводле колькасьці ў новым скліканьні Эўрапарлямэнту.

Фракцыя, якая атрымала назву «Ідэнтычнасьць і дэмакратыя», стала пераемніцай фракцыі «Эўропа нацый і свабод», якая існавала ў мінулым скліканьні. Больш за палову яе дэпутатаў прадстаўляюць Італію і Францыю. Гэта прадстаўнікі «Лігі» віцэ-прэм’ера Італіі Матэа Сальвініі і «Нацыянальнай асамблеі» Марын Ле Пэн. Гэтыя палітычныя сілы ў сваіх краінах занялі першыя месцы на выбарах у Эўрапарлямэнт.

Акрамя таго, у новую фракцыю ўвайшлі дэпутаты ад «Альтэрнатывы для Германіі», аўстрыйскай Партыі свабоды, бэльгійскага «Фламандзкага інтарэсу», чэскай «Свабоды і прамой дэмакратыі», фінскай партыі «Фіны», дацкай Народнай партыі і эстонскай Кансэрватыўнай народнай партыі — яна ўваходзіць у кіруючую кааліцыю ў Эстоніі. 29 дэпутатаў ад брытанскай партыі Brexit Найджэла Фараджа ў блёк не ўвайшлі.

Партыі, якія ўваходзяць у блёк, выступаюць супраць міграцыі і за ўмацаваньне ролі нацыянальных дзяржаў і памяншэньне паўнамоцтваў Эўразьвязу. Яны таксама падтрымліваюць зьняцьце санкцый з Расеі.

Па выніках выбараў у Эўрапарлямэнт на першым месцы — правацэнтрысцкая Эўрапейская народная партыя, аднак яе пазыцыі саслаблі, як і сацыял-дэмакратаў. Мацнейшымі, наадварот, сталі фракцыі лібэралаў і «зялёных». Хто сфармуе новую Эўрапейскую камісію — пакуль няясна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG