Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая група жыхароў Данбасу атрымала расейскія пашпарты паводле спрошчанай схемы


Непадкантрольны Ўкраіне пункт пропуску «Ізварын» на мяжы з Расеяй у Луганскай вобласьці
Непадкантрольны Ўкраіне пункт пропуску «Ізварын» на мяжы з Расеяй у Луганскай вобласьці

МУС Расеі пачало выдаваць расейскія пашпарты жыхарам сэпаратысцкіх рэспублік на Ўсходзе Ўкраіны. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на крыніцы, блізкія да Міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле выданьня, выдача пашпартоў ажыцьцяўляецца ў двух часовых пунктах пропуску на расейска-украінскай мяжы. Пакуль невядома, пра якія менавіта пункты пропуску ідзе гаворка.

На дадзены момант ухвалена больш за тысячу заявак на грамадзянства ад жыхароў так званых Данецкай і Луганскай народных рэспублік, распавялі суразмоўцы РБК. Пры гэтым пра выдачу пашпартоў нібыта папрасілі ўжо 12 тысяч чалавек, якія пражываюць на тэрыторыі «ДНР» і «ЛНР».

Кіраўнік міграцыйнай службы «ДНР» Уладзімір Краснашчока заявіў, што кіраўніцтва самаабвешчанай рэспублікі будзе «практычна штодня» арганізоўваць транспарт людзей у Расею для атрыманьня грамадзянства. У пятніцу гэтым нібыта скарысталіся ўжо 34 жыхара, а ўсяго на чарзе, па словах Краснашчокі, стаяць больш за 8 тысяч чалавек.

  • Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 24 красавіка падпісаў указ, які спрасьціў працэдуру прадстаўленьня расейскага грамадзянства жыхарам «ДНР» і «ЛНР». Згодна з афіцыйнай пазыцыяй Крамля, пашпарты выдаюцца ў гуманітарных мэтах і для абароны правоў чалавека.
  • Урад Украіны прызнаў незаконнымі расейскія пашпарты, якія будуць выдадзеныя жыхарам Данецкай і Луганскай абласьцей. У сваю чаргу Эўразьвяз зьбіраецца прызнаць несапраўднымі дакумэнты, выдадзеныя паводле новай, спрошчанай працэдуры. Старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск заявіў, што рашэньне Расеі супярэчаць менскім пагадненьням.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG