Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі спэцназ засяродзіўся на барацьбе з расейскай пагрозай


Ілюстрацыйнае фота. Узброеныя супрацоўнікі брытанскай паліцыі
Ілюстрацыйнае фота. Узброеныя супрацоўнікі брытанскай паліцыі

Брытанскія сілы спэцыяльнага прызначэньня неўзабаве скароцяць маштабы барацьбы з тэрарызмам і пачнуць больш увагі аддаваць барацьбе з рэальнай дзейнасьцю, якая праводзіцца такімі краінамі, як Расея. BBC заявіла пра гэта 13 чэрвеня са спасылкай на неназваныя крыніцы ва ўрадзе і Міністэрстве абароны Вялікай Брытаніі.

Цяпер гэтая прапанова абмяркоўваецца ў кіраўніцтве брытанскага Мінабароны. У цэлым міністэрства рэкамэндуе ўраду прыняць гэтыя зьмены, паведамляе BBC.

«Маштабы барацьбы з тэрарызмам скарачаюцца, у той час як неабходнасьць супрацьстаяньня небясьпечным паводзінам з боку магутных краінаў-праціўнікаў узрастае», — заявіла ў гутарцы з BBC адна з крыніц.

Улады Вялікай Брытаніі абвінавацілі расейскую вайсковую выведку (ГРУ) у спробе атручэньня былога афіцэра расейскіх спэцслужбаў, завэрбаванага брытанскім бокам, Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў Солсбэры летась. Расея гэтыя абвінавачаньні адхіляе.

Пачынаючы з 2014 году, пасьля таго, як Расея анэксавала Крым, дзеяньні краіны на міжнароднай арэне выклікаюць усё больш пытаньняў у сусьветнай супольнасьці. Масква абвінавачваецца ва ўмяшаньні ў выбары ў ЗША і ў шэрагу краінаў Эўразьвязу.

«Згодна з новым плянам, у адной з балтыйскіх рэспублік або ў афрыканскай краіне можа быць праведзеная апэрацыя для раскрыцьця... тайных дзеяньняў Расеі», — гаворыцца ў паведамленьні BBC.

У брытанскім Міністэрстве абароны адмовіліся ад камэнтароў у сувязі з рэпартажам BBC. Прэс-сакратар Мінабароны заявіў, што ўрад, як правіла, не камэнтуе пытаньняў, зьвязаных з працай спэцназу.

BBC сьцьвярджае, што будучыя зьмены могуць павысіць значэньне Брытанскага спэцыяльнага выведніцкага палка, які займаецца правядзеньнем апэрацый электронных выведкі, у тым ліку на тэрыторыі, дзе дзейнічаюць тэрарыстычныя групоўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG