Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У першым чытаньні прынялі закон аб пэрсанальных дадзеных. Што ён дае?


Пэрсанальныя дадзеныя, ілюстрацыйнае фота
Пэрсанальныя дадзеныя, ілюстрацыйнае фота

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытаньні закон аб «Пэрсанальных дадзеных».

Дакумэнт упершыню ў беларускай юрыдычнай практыцы вызначае паняцьце прынцыпаў і ўмоў працы з пэрсанальнымі дадзенымі, вызначаюцца дадатковыя гарантыі ад бескантрольнага збору, захоўваньня, выкарыстаньня і распаўсюду зьвестак асабістага характару.

Галоўнае новаўвядзеньне — збор пэрсанальных дадзеных ажыцьцяўляецца толькі са згоды чалавека.

Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына нядаўна абуралася, што асобныя мэдыя без дазволу друкуюць здымкі яе жытла, тым самым парушаючы права на прыватнае жыцьцё.

Да другога чытаньня дакумэнт яшчэ будзе дапрацоўвацца. У выпадку яго ўхваленьня закон набудзе моц праз год пасьля афіцыйнага апублікаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG