Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына абурылася публікацыямі ў СМІ пра яе жыльлё


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына незадаволеная цікавасьцю журналістаў да яе прыватнага жыцьця і тым, што ў СМІ пэрыядычна зьяўляюцца публікацыі з фатаграфіямі яе дома, паведамляе БелаПАН.

Прэтэнзію на адрас журналістаў яна выказала 29 траўня на пасяджэньні ЦВК, калі абмяркоўвалася прапанова з боку апазыцыйных палітыкаў дазволіць назіральнікам бесьперашкодна весьці фота- і відэаздымку на выбарчых участках падчас будучых парлямэнцкіх выбараў.

«Цікава, зь якой пісьмовай згоды партал Tut.by публікуе на сваіх старонках здымкі хат, кветнікі чыноўнікаў і гэтак далей. Як, уласна, і мой дом, які трапляе ў матэрыялы. На якіх падставах? Калі мы іх (журналістаў. — БелаПАН.) будзем кантраляваць за гэта? » — заявіла Ярмошына.

Старшыня Цэнтрвыбаркаму жыве ў элітным катэджным пасёлку «Дразды» у Цэнтральным раёне Менску, як і многія іншыя дзеючыя і былыя беларускія чыноўнікі, бізнэсмэны ды спартоўцы. Участкі пад будаўніцтва індывідуальнага жыльля тут вылучаюцца на ільготных умовах фармальна па рашэньні мясцовых уладаў.

Гэта робіцца з дазволу Аляксандра Лукашэнкі, чаго ён не хавае. Камэнтуючы журналістам 11 траўня затрыманьне вызваленага з пасады намесьніка дзяржсакратара Савета бясьпекі Андрэя Уцюрына па падазрэньні ў атрыманьні хабару, ён заявіў: «Я кавалак зямлі даю чыноўнікам пабудаваць дом або кватэру, каб ён не краў гэтыя мільярды і яны засталіся ў дзяржаве. І калі ты парушаеш гэты парадак — адказвай на ўсю катушку ».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG