Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі абяцаюць прыняць меры ў сувязі з амэрыканскімі дронамі ў Польшчы, бо беларусы «братэрскі народ»


MQ-9
MQ-9

Нагнятаньне абстаноўкі непасрэдна каля межаў Расеі не застанецца без адказу, заявіў «Інтэрфаксу» старшыня камітэта Дзярждумы Расеі па абароне Ўладзімер Шаманаў, камэнтуючы пляны ЗША разьмясьціць у Польшчы эскадрыльлю бесьпілётнікаў ЗША.

Кіраўнік камітэта адзначыў, што Польшча мяжуе зь Беларусьсю, а «гэта братэрскі народ нашай Саюзнай дзяржавы».

«Па дамове АДКБ — гэта наша мяжа, і мы абыякавымі да гэтага сапраўды быць я можам», — сказаў Шаманаў.

Ён адзначыў, што «сьвет паступова скочваецца да небясьпечнай мяжы падзей Карыбскага крызісу, таму што бесьпілётныя лятальныя апараты ўдарнай клясы супастаўныя з ракетамі сярэдняй далёкасьці па сваіх характарыстыках, а гэта значыць, што яны здольныя несьці ядзерную зброю».

«Безумоўна, як казаў і раней наш прэзыдэнт Уладзімер Пуцін, мы будзем вымушаныя прымаць меры ў адказ, а такія ў нас у арсэнале ёсьць», — сказаў Шаманаў у чацьвер.

Прэзыдэнты ЗША і Польшчы Дональд Трамп і Анджэй Дуда ў мінулую сераду падпісалі сумесную дэклярацыю аб абаронным супрацоўніцтве, згодна зь якой Вашынгтон мае намер разьмясьціць на тэрыторыі Польшчы эскадрыльлю разьведвальных бесьпілётнікаў MQ-9.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG