Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На гарадзкіх лініях Беларускай чыгункі зрабілі аплату карткай і смартфонам


Ілюстрацыйнае фота

Беларуская чыгунка супольна з ААТ «БПС-Сбербанк» запусьціла пілётны праект аплаты праезду праз банкаўскія карткі і прылады з NFC-чыпамі.

Пакуль сэрвіс працуе на трох участках гарадзкіх лініяў:

  • Менск — Беларусь;
  • Менск — Гарадзішча;
  • Менск — Міханавічы.

Пазьней сэрвіс зьбіраюцца распаўсюдзіць на іншыя маршруты гарадзкіх лініяў (а гэта цягнікі зь Менску на Рудзенск і Смалявічы).

Для аплаты праз валідатар у цягніку можна расплаціцца бескантантнай карткай Mastercard, Visa або Белкарт, а таксама апаратам з NFC-чыпам — такія часам ставяць у смартфоны, пляншэты і смарт-гадзіньнікі.

Адзін чалавек можа расплаціцца за сябе і яшчэ чатырох. Паглядзець гісторыю аплаты і атрымаць электронны чэк можна праз сайт Paybycard.by.

У пачатку чэрвеня Беларуская чыгунка таксама крыху спрасьціла сыстэму продажу квіткоў праз інтэрнэт (а доля квіткоў, купленых такім чынам, складае 24,3%). Цяпер рэгістрацыя на цягнік прапануецца аўтаматычна пасьля аплаты праезду, ня трэба рабіць пазнаку ў адпаведным радку.

Але трэба правяраць, ці ёсьць пазнака «ЭР», бо калі няма, набыты праз інтэрнэт квіток трэба рэгістраваць у касе ў рэальным сьвеце. Электронная рэгістрацыя цяпер ня дзейнічае для цягнікоў між Беларусьсю і Ўкраінай, а таксама на асобныя цягнікі і вагоны ў іншыя дзяржавы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG