Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны суд Малдовы шосты раз адхіліў прэзыдэнта ад пасады


Ігар Дадон
Ігар Дадон

Канстытуцыйны суд Малдовы часова адхіліў ад пасады прэзыдэнта Ігара Дадона і прызначыў дзеючага прэм’ер-міністра краіны Паўла Філіпа выканаўцам абавязкаў кіраўніка дзяржавы.

Філіп сваім першым указам распусьціў парлямэнт і падпісаў указ аб правядзеньні датэрміновых парлямэнцкіх выбараў у пачатку верасьня.

Палітычны крызыс у Малдове зьвязаны з парлямэнцкімі выбарамі, якія прайшлі ў краіне ў лютым і па выніках якіх дэпутаты не змаглі скласьці кааліцыю і сфармаваць урад. Кабінэт міністраў, сфармаваны Дэмакратычнай партыяй, працягваў працаваць, ён знаходзіцца ў канфрантацыі з Дадонам.

Дадон займае прарасейскія пазыцыі. У гутарцы з РІА Навіны ён сказаў, што рашэньне Канстытуцыйнага суду накіраванае на «далейшую ўзурпацыю ўлады».

7 чэрвеня Канстытуцыйны суд Малдовы абавязаў Дадона распусьціць парлямэнт з тае прычыны, што ён ня змог у трохмесячны тэрмін сфарміраваць урад. Прэзыдэнт адмовіўся выканаць гэтае рашэньне. Больш за тое, дэпутаты ад кіраўнічай Партыі сацыялістаў і правага блёку ACUM ў суботу склікалі пасяджэньне парлямэнту, абралі яго кіраўніцтва і зацьвердзілі структуру і працоўныя органы. Парлямэнт таксама зацьвердзіў склад новага ўраду на чале з прэм’ер-міністрам Маяй Санд.

У той жа дзень Канстытуцыйны суд прызнаў гэтыя рашэньні незаконнымі. У ноч на нядзелю прыхільнікі Дэмакратычнай партыі ўсталявалі намёты ля некаторых міністэрстваў і будынкаў праваахоўных органаў у Кішынэве.

Ад моманту свайго абраньня ў 2016 годзе Ігар Дадон часова адхіляецца Канстытуцыйным судом ад пасады ўжо шосты раз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG