Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнта Малдовы пяты раз адхілілі ад пасады


Канстытуцыйны суд Малдовы часова адхіліў ад пасады прэзыдэнта дзяржавы Ігара Дадона.

Адхіленьне ініцыявалі дэпутаты парлямэнта ад Дэмакратычнай партыі. Ім не спадабалася, што кіраўнік краіны адмовіўся прыняць шэраг законаў, якія паўторна былі зацьверджаныя ў вышэйшым заканадаўчым органе Малдовы.

Гэта ўжо пяты выпадак адхіленьня Дадона ад пасады.

Канстытуцыя Малдовы сур’ёзна абмяжоўвае правы прэзыдэнта краіны. Напрыклад, ён можа накладаць вэта на прыняты парлямэнтам закон толькі адзін раз. Пасьля гэтага парлямэнт можа паўторна прыняць закон, і прэзыдэнт ня мае права зноў яго адхіліць. Да сярэдзіны сьнежня 2017 году парлямэнт паўторна прыняў 12 такіх законапраектаў.

З самага пачатку свайго прэзыдэнцтва Ігар Дадон у прынцыпе сутыкнуўся з тым, што яго ўказы не заўсёды выконваліся падначаленымі, якія часам дзейнічалі насуперак яго прамым забаронам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG