Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што вас зьдзіўляе? Напішыце нам у 100 словах!


Джэймс Кэрал Бэквіт, «Зьдзіўленая» (1890)

Шаноўныя слухачы і чытачы Свабоды! На гэтае лета прапануем вам вярнуцца да рубрыкі «100 словаў».

На працягу 2014—2017 гг. мы апублікавалі амаль тысячу вашых тэкстаў, аўтарамі якіх былі як масьцітыя пісьменьнікі і журналісты, так і прынагодныя аматары беларускага слова. Рубрыка карысталася такой папулярнасьцю, што стала кнігай: 300 стаслоўяў ад 100 аўтараў зьявіліся ўвесну 2017 году.

Гэтым летам запрашаем вас працягнуць «амбітную спробу духоўнага партрэту граматных беларусаў», як анансаваў кнігу «100 словаў» яе ўкладальнік Ян Максімюк. Тэмы і сюжэты рубрыкі, як і раней, могуць быць самыя разнастайныя, але гэтым разам хочам, каб тэксты пісаліся з пазыцыі аўтарскага зьдзіўленьня. Што зьдзіўляе ў сёньняшнім жыцьці — як у станоўчым, так і ў адмоўным сэнсе? Што ў гэтым зьдзіўленьні захапляе і радуе, а што абурае і засмучае?

Раскажыце пра сваё зьдзіўленьне. Сьцісла — ня болей, чым у 100 словах.

Прысылайце свае тэксты на адрас svaboda@rferl.org

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG