Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Медбрат ў Нямеччыне атрымаў другі пажыцьцёвы тэрмін за забойства 85 пацыентаў


Нільс Хегель на судзе. 6 чэрвеня 2019.
Нільс Хегель на судзе. 6 чэрвеня 2019.

Суд у Нямеччыне прысудзіў медбрата Нільса Хегеля да другога пажыцьцёвага зьняволеньня за забойства 85 пацыентаў. Медбрат ня зможа выйсьці з-за кратаў па завяршэньні 15-гадовага тэрміну, што часта дазваляюць мясцовыя суды, адзначае агенцтва AP.

Па дадзеных абвінавачваньня, Хегель уводзіў пацыентам лекі, якія даводзілі іх да прыпыненьня сэрца. Медбрат прызнаўся, што рабіў гэта для таго, каб потым вылечыць пацыентаў і быць прынятым за іх выратавальніка. У заключнай прамове ён прынёс прабачэньні за свае дзеяньні і выказаў спачуваньні сем’ям загінулых.

Хегеля абвінавачвалі ў сотнях забойстваў, але атрымаў прысуд за 85. Абарона ж прасіла апраўдаць яго па 31 выпадку. У 2015 годзе медбрата асудзілі за яшчэ два забойствы і дзьве спробы забіць пацыентаў.

У пэрыяд паміж 2000 і 2005 гадамі, калі Хегель, якому зараз 42 гады, працаваў у шпіталях гарадоў Ольдэнбург і Дельменхорст на паўночным захадзе Нямеччыны. Яго практыку сымуляваць выратаваньне пацыентаў выявілі ў 2005 годзе іншыя работнікі бальніцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG