Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы зьбіраюць подпісы за беларускую мову ў памежжы


Грамадзянін Польшчы Пшэмыслаў Кучынскі зьвярнуўся да ваяводы Падляшша і губэрнатара Любліна з просьбай аб увядзеньні беларускай мовы на мяжы з Рэспублікай Беларусь.

Ініцыятыва датычыцца ўсіх інфармацыйных дошак, аўдыё і візуальных паведамленьняў, якія цяпер прадстаўлены толькі па-польску і часам дублююца па-расейску.

Спадар Кучынскі ініцыяваў пэтыцыю, у якой акцэнтуе ўвагу на тым, што беларуская мова — дзяржаўная мова ўсходняй суседкі Польшчы, і падкрэсьлівае яе сувэрэнітэт, а на польскай мяжы з Рэспублікай Беларусь немагчыма знайсьці інфармацыю на гэтай мове.

«Перасячэньне мяжы — гэта месца першага кантакту грамадзяніна іншай краіны з тэрыторыяй Рэспублікі Польшча і службамі, якія прадстаўляюць яе вышэйшыя органы ўлады. Штогод мяжу перасякаюць мільёны грамадзян Беларусі, і якасьць іх абслугоўваньня і імідж краіны маюць вырашальнае значэньне для ўспрыманьня ўсёй польскай дзяржавы», — прыводзіць аргумэнты спадар Кучынскі.

Ведаючы пра абмежаваныя фінансавыя рэсурсы ваяводзтваў, паралельна ён зьвяртаецца да міністраў унутраных спраў, фінансаў, замежных спраў Польшчы па дапамогу для мясцовага самакіраваньня ў працэсе ўвядзеньня беларускай мовы на польскіх дарожных пераходах з Рэспублікай Беларусь.

Адначасова ён просіць аднолькавай адаптацыі інфармацыйных дошак, аўдыё- і візуальных паведамленьняў, знакаў, якія выкарыстоўваюцца памежнай, мытнай і падатковай службамі на ўсіх абʼектах пры перасячэньні мяжы з Рэспублікай Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG