Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты з Расеі, Ірану, Кітаю крадуць тэхналягічныя сакрэты ў ЗША


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Расея, Кітай і Іран выкарыстоўваюць сваіх студэнтаў у ЗША для збору канфідэнцыйнай інфармацыі ў галіне высокіх і вайсковых тэхналёгій. Пра гэта ў сераду папярэдзіў высокапастаўлены чыноўнік Іміграцыйнай і мытнай паліцыі ЗША (ICE).

Па словах выканаўца абавязкаў дырэктара аддзела расьсьледаваньняў нацыянальнай бясьпекі ICE Луі Родзі, ЗША сутыкаюцца з рэальнай пагрозай падрыву сваёй нацыянальнай бясьпекі ў выніку дзеяньняў некаторых студэнтаў і асьпірантаў зь нядобразычліва настроеных да Злучаных Штатаў дзяржаў. Родзі выступаў у сераду на слуханьнях у Фінансавым камітэце Сэнату, яго паказаньні тычыліся замежных студэнтаў і асьпірантаў у навучальных і дасьледчых установах ЗША, якія атрымліваюць значныя дзяржаўныя датацыі.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, на канец мая 2019 году ў ЗША праходзяць навучаньне 6196 студэнтаў з Расеі, зь іх 2008 — у галінах навукі, тэхналёгіі, інжынэрных навук і матэматыкі. Родзі прывёў прыклады крадзяжу амэрыканскіх ноў-хаў кітайскімі студэнтамі ў ЗША, колькасьць якіх шматкроць пераўзыходзіць расейскіх ды іранскіх студэнтаў.

Па словах прадстаўніка Іміграцыйнай паліцыі, Расея, Іран і Кітай праяўляюць найбольшую актыўнасьць, спрабуючы незаконна атрымаць у сваё распараджэньне абмежаваныя або забароненыя да экспарту тэхналёгіі і тавары вайсковага і двайнога прызначэньня. Яны выкарыстоўваюць мноства схемаў для абыходу правілаў і працэдур экспарту з ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG