Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе прайшла самая маштабная за 30 гадоў акцыя супраць улады


Акцыя ў Празе
Акцыя ў Празе

У Празе прайшла самая маштабная з часоў Аксамітнай рэвалюцыі акцыя пратэсту, на якой, паводле арганізатараў, сабралася каля 120 тысяч чалавек. Пра гэта паведамляе сайт iDNES.cz.

Людзі, якія выйшлі на Вацлаўскую плошчу ў цэнтры гораду, запатрабавалі адстаўкі прэм’ер-міністра Андрэя Бабіша і прызначанай ім міністаркі юстыцыі Марыі Бэнэшавай. Пратэстоўцы абвінавацілі ўрад у ціску на судовую сыстэму краіны.

Раней у выніку працёку інфармацыі быў абнародаваны рыхтаваны даклад Эўракамісіі, у якім Бабіш крытыкуецца за канфлікт інтарэсаў. Гаворка ідзе пра выкарыстаньне субсыдыяў Эўразьвязу кампаніяй, якая раней належала дзейнаму прэм’ер-міністру.

У сваім дакладзе прадстаўнікі органу ЭЗ заключылі, што знаходзячыся на пасадзе прэм’ер-міністра Андрэй Бабіш фактычна працягвае ажыцьцяўляць кантроль над кампаніяй Agrofert. Гэтая сытуацыя спараджае канфлікт інтарэсаў, лічаць службоўцы Эўракамісіі. Кіраўнік ураду адмаўляе гэтыя сьцьвярджэньні.

Арганізатарам мітынгу ў Празе выступіла група «Мільён момантаў для дэмакратыі». Акрамя яе пра свой удзел у масавым мітынгу заявілі дэпутаты некалькіх апазыцыйных партыяў.

Андрэй Бабіш займае пасаду прэм’ер-міністра Чэхіі з 2017 году. Бабиш, які ўзначальвае папулісцкую партыю «Ano!» ( «Так!» — РС) — адзін з самых багатых людзей Чэхіі, яго капітал ацэньваецца ў 3,7 мільярдаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG