Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Толькі адстаўка!»: у Празе пратэстуюць супраць прэм’ер-міністра


Прэм'ер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш
Прэм'ер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш

На Вацлаўскай плошчы ў Празе адбываецца шматтысячная дэманстрацыя, якая патрабуе адстаўкі прэм’ера Андрэя Бабіша. Акцыя пачалася агульным скандаваньнем: «Ганьба!» і «Толькі адстаўка!»

У Чэхіі разгарэўся палітычны скандал пасьля інтэрвію сына прэм’ера Андрэя Бабіша-малодшага выданьню Seznam.cz, якое апублікавалі 12 лістапада. Паводле сына, летась яго гвалтам вывезьлі ў анэксаваны Расеяй Крым, каб ня даць магчымасьці сьведчыць праваахоўнікам супраць бацькі ў магчымых махінацыях са сродкамі Эўразьвязу.

Сам прэмʼер Андрэй Бабіш сьцьвярджае, што ягоны сын знаходзіўся ў Крыме «добраахвотна». Ён дадаў пры гэтым, што сын цярпіць на шызафрэнію.

15 лістапада Вышэйшая палата парлямэнту Чэхіі Сэнат прызнаў непрымальным, каб Бабіш працягваў працаваць на пасадзе кіраўніка ўраду да завяршэньня расьсьледаваньня магчымых махінацыяў са сродкамі Эўрапейскага зьвязу.

Раней Андрэй Бабіш паведаміў, што не зьбіраецца сыходзіць у адстаўку. Ён таксама адмовіўся прыйсьці ў Сэнат, каб даць інфармацыю аб прычынах знаходжаньня свайго сына ў анэксаваным Расеяй Крыме.

Пратэставыя настроі ў грамадзтве выклікае і камуністычнае мінулае палітыка, паколькі СМІ пісалі пра яго супрацоўніцтва з СТБ (Чэхаславацкі КДБ).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG