Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сына прэм’ер-міністра Чэхіі хавалі ад сьледзтва ў Крыме


Прэм'ер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш
Прэм'ер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш

Сын прэмʼер-міністра Чэхіі Андрэя Бабіша, якога завуць таксама, як і бацьку — Андрэй Бабіш, распавёў, што быў супраць сваёй волі вывезены ў Крым адразу пасьля таго, як яго абвінавацілі ў неправамерным атрыманьні датацый з фондаў Эўразьвязу.

З Масквы ён адправіўся ў Севастопаль і Ялту, куды яго прывёз чэскі прадпрымальнік расейскага паходжаньня Пётр Пратапопаў.

«Для мяне было шокам, што мяне адвезьлі ў Крым, што я быў ва Ўкраіне, у Крыме. Пратапопаў мае рускія карані, ён вельмі прарасейскі», — распавёў Андрэй Бабіш-малодшы журналістам сэрвэра SeznamZpravy. — Гэта працягвалася доўга, ён арандаваў розныя кватэры. Нейкі час утрымліваў мяне ў Маскве, а ў акупаваны Крым ён прывёз мяне на падставе расейскай візы ў пашпарце: спачатку ў Севастопаль, а потым у Ялту. Мне было непрыемна там быць. Потым мы вярнуліся ў Эўропу і былі ў Славаччыне, пасьля чаго я ўцёк на аўтобусе ў Швайцарыю. Так я пазбавіўся ад майго папячыцеля, які аказваў на мяне псыхалягічны ціск. З гэтага моманту ў мяне новы лекар, уколы ён замяніў мне на таблеткі».

Андрэй Бабіш-малодшы абвінавачваецца ў неправамерным атрыманьні датацыі з фондаў Эўрапейскага саюза на будаўніцтва комплексу для адпачынку «Гняздо бусла». Гэта будаўніцтва пачала буйная кампанія «Аграфэрт», якая належыць прэмʼер-міністру Чэхіі, аднак яна ня мела права атрымаць датацыю. Таму «Гняздо бусла» было аформлена на дзяцей Андрэя Бабіша-старэйшага, што дало права на атрыманьне сродкаў з фондаў ЭЗ.

Сёньня з 11 гадзін раніцы прадстаўнікі парлямэнцкіх партый выступаюць перад журналістамі з заявамі датычна агучаных у расьсьледаваньні фактаў. У сераду заплянавана пасяджэньне кааліцыйных партый з прэмʼер-міністрам, які цяпер знаходзіцца за мяжой. Дэпутаты патрабуюць ад яго тлумачэньняў.

Шэсьць апазыцыйных партый маюць намер ініцыяваць галасаваньне аб недаверы ўраду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG