Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод забітых у амэрыканскім штаце Вірджынія быў беларус 


Страляніна ў Вірджыніі-Біч
Страляніна ў Вірджыніі-Біч

Сярод 12 забітых ў амэрыканскім штаце Вірджынія быў выхадзец зь Беларусі, паведаміла выданьне The Virginian-Pilot.

Паводле выданьня, 35-гадовы Алекс Гусеў прыехаў у ЗША на вучобу ў 2003 годзе. Ён атрымаў адукацыю інжынэра і апошнія дзевяць гадоў працаваў у муніцыпальных службах гораду Вірджынія-Біч.

12 чалавек загінулі пасьля таго, як муніцыпальны служачы ўвайшоў у памяшканьне адміністрацыі гораду Вірджынія-Біч і распачаў там страляніну. Чатыры чалавекі былі дастаўленыя ў лякарню з раненьнямі.

Амэрыканскія СМІ паведамляюць, што нападнік быў забіты ў перастрэлцы з супрацоўнікамі паліцыі. У злачынстве падазраецца 40-гадовы Дэўін Крэдак, які быў узброены пісталетам і паўаўтаматычнай стрэльбай.

Падчас страляніны ў будынку было каля 400 чалавек. Паводле дадзеных паліцыі, цела аднаго забітага было знойдзена ў аўтамабілі побач з будынкам, астатнія — на трох паверхах муніцыпалітэту.

«Гэта самы жудасны дзень у гісторыі Вірджыніі-Біч», — заявіў мэр гораду Бобі Даер.

Мясца нядаўняй атакі стралка ў Пітсбургу
Мясца нядаўняй атакі стралка ў Пітсбургу

Паводле папярэдніх дадзеных, зброя, зь якой страляў наўмысьнік, было набытая легальна. У водгуках на масавае забойства палітыкі ад Дэмакратычнай партыі зноў запатрабавалі зрабіць больш жорсткім заканадаўства, спасылаючыся на шматлікія выпадкі стральбы ў публічных месцах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG