Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі назвалі канчатковыя прычыны крушэньня самалёта SSJ 100 у «Шарамецьцеве»


SSJ 100 пасьля катастрофы ў «Шарамецьцеве»
SSJ 100 пасьля катастрофы ў «Шарамецьцеве»

Ва ўрад Хабараўскага краю, дзе зьбіраюць «Сухі Супэрджэт 100», паступіла афіцыйнае заключэньне Расавіяцыі аб тым, што самалёт, які пацярпеў катастрофу ў «Шарамецьцеве», знаходзіўся ў ідэальным тэхнічным стане, а прыярытэтнай вэрсіяй крушэньня называецца «чалавечы фактар». Пра гэта паведаміў губэрнатар краю Сяргей Фургал.

Паводле чыноўніка, самалёт быў на 100% спраўны, але пілёты «праз неспрактыкаванасьць або на нэрвовым зрыве» зьдзейсьнілі шэраг памылак: сядалі на высокай хуткасьці пад няправільным вуглом. У выніку стойкі шасі прабілі ёмістасьці для паліва, і пачаўся пажар. Фургал падкрэсьліў, што аб згортваньні праекта «Сухі Супэрджэт» «ня можа быць і гаворкі». Наадварот, паводле губэрнатара, яго плянуюць пашыраць, а сам самалёт мадэрнізаваць.

Увечары 5 траўня ў маскоўскім аэрапорце «Шарамецьцева» пацярпеў катастрофу пасажырскі самалёт «Сухі Супэрджэт», які выконваў рэйс авіякампаніі «Аэрафлёт» у Мурманск. Загінуў 41 чалавек. Выратавацца ўдалося 37 пасажырам.

Паводле вэрсіі сьледзтва, прычынай катастрофы сталі памылкі пілётаў пасьля таго, як у самалёт ударыла маланка — на борце ўключыўся рэжым прамога кіраваньня палётам, і бартавы кампутар перастаў карэктаваць дзеяньні экіпажу.

Напярэдадні Асацыяцыя эксплюатантаў паветранага транспарту, куды ўваходзіць больш за 20 авіякампаній і авіяпрадпрыемстваў, заклікала Міністэрства транспарту Расеі правесьці праверку сыстэм самалёта «Сухі Супеэджэт 100» на надзейнасьць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG