Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 200 чалавек штомесяц зьвяртаюцца па юрыдычную дапамогу ў незалежны прафсаюз, — РЭП


5 баскетбольных судзьдзяў, якія падалі пазоў аб абароне гонару і годнасьці да выканаўчай дырэктаркі Беларускай фэдэрацыі баскетболу (БФБ) Анастасіі Марынінай, папрасілі падключыцца да судовага працэсу прадстаўнікоў незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП).

Ужо адбылося першае пасяджэньне, на якое спартовая чыноўніца асабіста не зьявілася.

«Баскетбольныя судзьдзі лічаць, што Марыніна распаўсюдзіла інфармацыю, якая не адпавядае рэчаіснасьці і ганьбіць іх гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю. Адвакатка чыноўніцы не змагла патлумачыць, якія канкрэтна нормы парушылі пазоўнікі. А нам зусім незразумела — дзейнічае Марыніна як фізычная асоба ці як афіцыйны прадстаўнік Беларускай фэдэрацыі баскетболу. Спадзяёмся высьветліць гэта на наступным пасяджэньні», — сказаў Свабодзе юрыст РЭП Аляксандар Вайцешык, які дапамагае арбітрам адстойваць іхнія інтарэсы ў судзе.

«Так інтэнсіўна не працуе нават адвакацкая кантора»

Былы шматгадовы кіраўнік РЭП, а цяпер дарадца дзейнай кіраўніцы Генадзь Фядыніч кажа, што ня памятае дагэтуль выпадку, каб у прафсаюз зьвярталіся спартоўцы.

«Пачынаючы зь мінулай восені колькасьць зваротаў па дапамогу ў РЭП істотна ўзрасла. Цяпер няма ніводнага дня, каб нас хтосьці не турбаваў. У сярэднім за месяц прыходзіць чалавек 200. Так інтэнсіўна, як РЭП, не працуе нават адвакацкая кантора. Летась да нас зьвярнуліся 1300 чалавек. Сёлета іх, безумоўна, будзе болей», — упэўнены Генадзь Фядыніч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG