Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Альжыры не знайшлося кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта


Палітычныя пратэсты ў Альжыры, 12 красавіка 2019
Палітычныя пратэсты ў Альжыры, 12 красавіка 2019

У Альжыры ніводзін кандыдат не зарэгістраваўся на прэзыдэнцкія выбары. Пра гэта ў нядзелю, 26 траўня, паведаміла дзяржаўнае радыё краіны. Тэрмін падачы кандыдатур скончыўся апоўначы ў суботу.

Канал Al Jazeera паведамляе, што змагацца за пасаду прэзыдэнта спрабавалі зь дзясятак прэтэндэнтаў, але ніводзін зь іх не сабраў неабходнай колькасьці подпісаў — 60 000.

Прэзыдэнцкія выбары ў краіне маюць адбыцца 4 ліпеня. Паводле паведамленьня, Канстытуцыйная рада краіны мусіць да панядзелка вырашыць, ці перанесьці галасаваньне на больш позьні тэрмін.

Прэзыдэнт Альжыру Абдэль Азіз Бутэфліка падаў у адстаўку 2 красавіка сёлета пад ціскам маніфэстацыяў пратэсту і заклікаў найвышэйшага вайсковага апарату, які фактычна кантралюе краіну. Ён кіраваў Альжырам 20 гадоў.

На запыт агенцтва France-Presse аб магчымых кандыдатах на прэзыдэнцкія выбары, Канстытуцыйная рада Альжыру не дала ніякага камэнтара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG