Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі суд часткова заблякаваў будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай


Мяжа паміж Калифорнияй і Мэксыкай

Суд у Каліфорніі часова забараніў выкарыстаньне сродкаў з абарончага бюджэту ЗША для будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай.

Судзьдзя абгрунтаваў рашэньне тым, што Кангрэс не прадугледжваў мэтавага выкарыстаньня гэтых грошай для гэтага праекту, на чым настойваў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, паведамляе DW.

На думку суду, дзеяньні ўраду супярэчаць прынцыпам падзяленьня ўладных паўнамоцтваў, якія дзейнічаюць ад моманту заснаваньня Злучаных Штатаў.

Рашэньне суду не дазваляе пачаць будаўнічыя працы на двух прыярытэтных участках праекта — даўжынёй 74 км у Нью-Мэксыка і 8 км у Арызоне.

Дэпартамэнт нацыянальнай бясьпекі, Пэнтагон і адміністрацыя прэзыдэнта ЗША пакуль не пракамэнтавалі рашэньне суду, паведамляе Reuters.

У пачатку 2019 Трамп падпісаў указ аб увядзеньні ў ЗША надзвычайнага становішча, што дазваляе атрымаць грошы на ажыцьцяўленьне праекта па ўзьвядзеньню муру паміж ЗША і Мэксыкай. У сакавіку стала вядома, што дзякуючы рэжыму надзвычайнага становішча прэзыдэнт ЗША мерыцца атрымаць больш як 8 млрд даляраў для будаўніцтва сьцены.

Пэнтагон вылучыў са свайго бюджэту 1 млрд даляраў. Меркавалася, што прадстаўленыя сродкі будуць выкарыстаныя для будаўніцтва 91-кілямэтровага адрэзка сьцяны ў Тэхасе.

У траўні Мінабароны ЗША заявіла аб асыгнаваньні дадатковых 1,5 млрд даляраў, на якія плянуецца пабудаваць адрэзак сьцяны даўжынёй 125 кілямэтраў у Арызоне і Тэхасе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG