Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падпісаў указы пра бар'ер на паўднёвай мяжы і змаганьне зь нелегальнай міграцыяй


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў у сераду, 25 студзеня, шэраг указаў, накіраваных на ўмацаваньне бясьпекі на межах краіны, а таксама на абмежаваньне нелегальнай міграцыі.

Указам ухваляецца будаўніцтва памежнай агароджы паміж ЗША і Мэксыкай, што было адным зь яго перадвыбарчых абяцанняў.

Далейшыя меры, як паведамляецца, будуць уключаць абмежаваньне на выдачу віз для грамадзян з краін з высокім узроўнем тэрарызму, у прыватнасьці Сырыі, Іраку, Ірану, Лібіі, Судану, Самалі і Емену. Абмежаваньні ня будуць тычыцца прадстаўнікоў рэлігійных меншасьцяў, якія ўцяклі ў ЗША, ратуючыся ад перасьледу. Таксама прыпыняецца фэдэральнае фінансаваньне «гарадам-прытулкам», у якіх мясцовыя ўлады не арыштоўваюць і не затрымліваюць імігрантаў, якія жывуць у ЗША нелегальна.

Напярэдадні прэзыдэнт ЗША паведаміў у твітэры, што ў сераду яго чакаюць «маштабныя справы ў галіне нацыянальнай бясьпекі». «Сярод іншага мы будзем будаваць сьцяну!», — напісаў ён.

Будаўніцтва муру працягласьцю больш за тры тысячы кілямэтраў на мяжы зь Мэксыкай было адным з галоўных перадвыбарчых абяцаньняў Дональда Трампа. На думку новага кіраўніка Белага дому, такі мур зьяўляецца адным з найважнейшых элемэнтаў для абароны ЗША ад патоку нелегальных мігрантаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG