Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісты сыгралі футбольныя матчы ў памяць пра калег Алеся Ліпая і Юрыя Шырокага


Ілюстрацыйнае фота

25 траўня ў Менску ў спарткомплексе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту прайшоў футбольны турнір памяці Алеся Ліпая і Юрыя Шырокага.

У спаборніцтвах узялі ўдзел пяць каманд: Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ), БелаПАН, «Наша ніва», «Сябры» і by.Tribuna.com.

Выйграла турнір каманда спартовага інтэрнэт-рэсурсу by.Tribuna.com. Другое месца заняла каманда «Сябры». На трэцім месцы — «Наша ніва».

Лепшым галкіпэрам быў прызнаны Аляксандр Чырвінскі («Сябры»), лепшым абаронцам — Аляксей Зайцаў («Наша ніва»), лепшым нападнікам — Захар Варонін (by.Tribuna.com).

Беларускі журналіст і паэт Алесь Ліпай, заснавальнік першага ў краіне недзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, памёр 23 жніўня 2018 году ў Менску на 53-м годзе жыцьця.

Намесьнік дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Юры Шырокі памёр 13 студзеня 2008 году на 37-м годзе жыцьця ад вострай сардэчнай недастатковасьці.

Футбольныя турніры памяці Юрыя Шырокага праводзяцца сярод прадстаўнікоў СМІ ад 2008 году. Ад 2019 году спаборніцтвы называюцца «Футбольны турнір памяці Алеся Ліпая і Юрыя Шырокага».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG