Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея не дала візу былой памочніцы дзяржсакратара ЗША


Вікторыя Нуланд
Вікторыя Нуланд

Расея адмовіла ў візе былой памочніцы дзяржсакратара ЗША Вікторыі Нуланд. Пра гэта паведамляе «Коммерсант». Крыніцы выданьня ў расейскім МЗС паведамілі, што Нуланд знаходзіцца ў «чорным сьпісе», складзеным у адказ на пэрсанальныя санкцыі ЗША ў дачыненьні расейскіх грамадзян.

Нуланд прасіла расейскую візу для ўдзелу ў закрытай міжнароднай канфэрэнцыі ў Маскве.

«Коммерсант» піша, што, у адрозьненьне ад амэрыканскага «чорнага сьпісу», расейскі ў поўным аб’ёме нідзе не публікаваўся. Амэрыканцы могуць даведацца пра забарону ўяжджаць у Расею ўжо пасьля падачы дакумэнтаў на візу.

Выданьне нагадвае, што расейскія афіцыйныя асобы крытычна ставіліся да дзейнасьці Нуланд з моманту яе прызначэньня на пасаду памочніка дзяржсакратара ў 2013 годзе. Найбольшую вядомасьць у Расеі яна набыла пасьля падтрымкі ўдзельнікаў Эўрамайдану ва Ўкраіне ў 2014 годзе. У пачатку траўня былая памочніца дзяржсакратара на слуханьнях у Кангрэсе выказалася за ўзмацненьне жорсткасьці санкцый у дачыненьні Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG