Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нуланд заклікае Трампа зрабіць высновы з памылак адміністрацыі Абамы ў падыходзе да Расеі


Вікторыя Нуланд на слуханьнях у Сэнаце ЗША.
Вікторыя Нуланд на слуханьнях у Сэнаце ЗША.

Вікторыя Нуланд, намесьніца дзяржаўнага сакратара падчас прэзыдэнцтва Барака Абамы, раіць цяперашняму прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу не дапускаць памылак у падыходзе да Расеі, якія дапусьціла адміністрацыя Абамы, і самым рашучым чынам папярэдзіць Крэмль аб жорсткім адказе, калі ён паспрабуе зноў умяшацца ў амэрыканскія выбары.

Нуланд выступала ў сераду ў сэнацкім Камітэце выведкі. Паводле яе, «Крэмль уважліва сочыць за тым, што мы робім. Таму ўжо сёньня варта задумацца пра тое, якія будуць нашы контразахады ў выпадку паўторнага расейскага ўмяшаньня ў выбарчы працэс у Амэрыцы, а затым давесьці нашы высновы да ведама Масквы».

І Вікторыя Нуланд, і былы супрацоўнік Белага дома, каардынатар захадаў у галіне кібэрбясьпекі Майкл Даніэль, які ўдзельнічаў разам зь ёй у слуханьнях, падкрэсьлілі, што намаганьні адміністрацыі Абамы ў справе супрацьдзеяньня расейскім апэрацыям у кібэрпрасторы былі занадта разьяднанымі і занадта нясьмелымі, каб прымусіць Маскву перагледзець сваю палітыку. Адміністрацыя ўсьвядоміла, наколькі маштабнымі былі падрыўныя дзеяньні Расеі, толькі пасьля аналізу, зробленага па сьлядах выбараў 2016 году.

«Мы думалі, — сказала Вікторыя Нуланд — што адміністрацыя Трампа пойдзе далей тым шляхам, якім пайшоў Абама пасьля выбараў, і накладзе дадатковыя санкцыі на Расею, але пакуль мы ня бачым з боку дзейнага прэзыдэнта ЗША крокаў дзеля выпрацоўкі комплекснага, каардынаванага падыходу да Расеі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG