Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве пачалі вызваляць мясцовых цыганоў, затрыманых у дзень забойства міліцыянта


Сустрэча каля Магілёўскага ізалятара часовага ўтрыманьня
Сустрэча каля Магілёўскага ізалятара часовага ўтрыманьня

З Магілёўскага ізалятара часовага ўтрыманьня пачалі вызваляць прадстаўнікоў цыганскай меншасьці. Больш за 60 цыганоў былі затрыманыя ўвечары 16 траўня і абвінавачаныя ў хуліганстве. Але зьняволеньні, нібыта, былі зьвязаныя з выкраданьнем і забойствам у той вечар супрацоўніка магілёўскага ДАІ Яўгенія Патаповіча.

Паводле тэлеграм-каналу NEXTA, міліцыянт паведаміў, што ён выкрадзены людзьмі «цыганскай або каўкаскай зьнешнасьці». Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт, аднак, не агучвалася. Цела 22-гадовага Патаповіча было знойдзена за паўгадзіны да таго, як адбыліся масавыя арышты цыганоў.

— Вызваленыя з ізалятару распавялі, што ім інкрымінавалі «дробнае хуліганства». Ці складалі пратаколы — ня памятаюць. Спалоханыя. Учора забралі аднаго ў бальніцу. У дадзены момант на свабоду выйшлі блізу 20 чалавек. — паведамляе зь месца здарэньня карэпандэнт Свабоды.

Размаўляць з журналістамі вызваленыя мужчыны не жадаюць.

За кратамі знаходзіліся толькі мужчыны, жыхары магілёўскіх пасёлкаў Чапаеўка і Грабянёва. Гэта паселішчы, у якіх кампактна пражываюць цыганы.

Пра гвалтоўныя затрыманьні гаварылі Свабодзе 17 траўня цыганы з Чапаеўкі. Паводле іх, узброеныя супрацоўнікі міліцыі ў масках урываліся ў дамы і «клалі гаспадароў на падлогу не зьвяртаючы ўвагу на ўзрост». Мужчын зьбівалі. Ад зьняволеных патрабавалі, каб яны «выдалі тых хто датычны да выкраданьня міліцыянта». Патрабавалі, каб «цыганскай поштай» тыя перадалі пра гэта цыганам з іншых гарадоў. Нагодай для гвалту стала, нібыта, тое, што машыну выкрадальнікаў бачылі на мясцовых вуліцах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG